Главная » 2014 » Апрель » 19

Чарговы раз набліжаюцца самыя вялікія святы ў хрысціянстве, на якіх грунтуецца наша вера – гэта Пасха, смерць і Уваскрасенне Езуса Хрыста. У гэтых днях мы затрымліваем увагу на падзеях так званага Вялікага Тыдня. У Вялікі чацвер, які выпадае ў гэтым годзе на 17 красавіка, мы ўзгадваем устанаўлення двух святых сакрамантаў (таінстваў) – эўхарыстыі і святарства. У іх Езус застаецца з намі сёння і аж да сканчэння вякоў. У гэты дзень усе святары сустракаюцца з біскупам сваёй дыяцэзіі сумесна цэлебруючы святую эўхарыстыю на знак паслухмянасці свайму ардынарыю.       

Категория: Новости нашей страны | Просмотров: 356 | Добавил: Krisstian_R | Дата: 19.04.2014 | Комментарии (0)