Главная » 2014 » Апрель » 19 » Паважаныя хрысціяне католікі! (19.04.2014)
12:35
Паважаныя хрысціяне католікі! (19.04.2014)

У вялікую пятніцу мы ўзгадваем смерць Езуса і ўшаноўваем пацалункам крыж, на якім ён памёр.

У ноч з суботы на нядзелю мы святкуем таямніцу Уваскрасення Хрыста.  Гэтыя ўрачыстасці мы святкуем кожны год, аднак ці кожны з нас у гэта верыць? Святое пісанне кажа, хто паверыць у Хрыста і прыме яго запрашэнне – той будзе збаўленны. Варта задаць пытанне: Я веруючы і практыкуючы – ці я той, хто ведае і больш нічога?

Гэтую пасху хрысціяне католікі святкуюць сумесна з хрысціянамі праваслаўнымі. Ад шчырага сэрца жадаю ўсім хрысціянам, католікам і праваслаўным, братам і сёстрам глубокіх святаў Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста. Няхай сумеснае святкаванне Пасхі паспрыяе яшчэ большай узаемнай пашане і хрысціянскай любові.

Са светлым святам Пасхі вас, дарагія каталіцкія і праваслаўныя хрысціяне.

Хрыстос Уваскрос Аллелюя!

Сапраўды Уваскрос Аллелюя!

 

Категория: Новости нашей страны | Просмотров: 357 | Добавил: Krisstian_R | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: