09:57 Тарпедаўцы вярнуліся з Мыцішч з узнагародай (14.03.2014) | |
Гонар Жодзіна абаранялі Курбанаў, Хлус, Ярмоленка, Енікітка, Міхальчанка, Розум, Міленькі, Сычік, Машарскі, Скабельскі, Дземянцей, Загурскі. У гэтым годзе за першынство і ганаровы Кубак акрамя нашай каманды спаборнічалі дзве дружыны гаспадароў, а таксама калектывы расійскага Ангарска, украінскага Чарнігава і літоўскага Панявежыса. Тры дні ішлі футбольныя баталіі на полі СК “Будаўнік”. Аўтазаводцы трапілі ў групу “Б”, дзе перамаглі “Экранас» з Панявежыса 3:0 і ва ўпартай барацьбе прайгралі будучаму пераможцы турніра “Мыцішчы-2” – 1:2. У матчы за трэцяе месца нашы землякі сустрэліся з чарнігаўскай “Дзясной”. Асноўны час гульні не вызначыў пераможцу – 1:1, а вось у серыі пенальці фартуна аказалася на баку ўкра-інцаў – 3:2. Але жодзінцы ўсё роўна не засталіся без узнагароды – лепшым гульцом турніра быў вызначаны Міхаіл Хлус. Трэба адзначыць, што акрамя спартыўных вынікаў ветэраны атрымалі зарад станоўчых эмоцый, цудоўную магчымасць сустрэцца з аднадумцамі і даўнімі сябрамі і ў чарговы раз даказаць усім, што ёсць яшчэ порах у парахаўніцах.
| |
|
Всего комментариев: 0 | |