Главная » 2014 » Март » 13 » Аўтазаводцы праводзяць у Турцыі апошні збор (13.03.2014)
09:54
Аўтазаводцы праводзяць у Турцыі апошні збор (13.03.2014)

Аўтазаводцы зараз знаходзяцца ў Турцыі, дзе і праводзяць апошні збор. Трэнерскі штаб запланаваў правесці шэсць спарынгаў. На жаль, ужо на першай трэніроўцы пашкоджанне атрымаў наш цэнтральны абаронца Сяргей Сасноўскі і датэрмінова вярнуўся ў Беларусь. А замест яго ў распалажэнне каманды з’явіўся малады паўабаронца Ілля Казлоўскі. Далучыўся да партнёраў пасля матча маладзёжнай зборнай краіны і Аляксандр Селява. Што датычыцца траўмы Сасноўскага, то пасля паглыбленага медагляду ў Мінску стала вядома, што пашкоджанне не такое сур’ёзнае і ўжо праз тыдзень абаронца далучыцца да каманды.

Серыю спарынгаў тарпедаўцы распачалі 6 сакавіка з прадстаўніком другога дацкага дывізіёна “Свебёлле”. Ігар Крыушэнка даў магчымасць усім гульцам, акрамя яшчэ аднаўляючых свае кандыцыі Хамутоўскага, Мельніка і Альсіны, прадаманстраваць лепшыя якасці.

1 тайм: Сцяпанаў, Панкавец, Чалядзінскі, Казанцаў, Бурко, Казека, Шчагрыковіч, Лявіцкі, Глеб, Івашка, Канцавы.

ІІ тайм: Часноўскі, Панкавец (60 хв., Бурко), Каламыц, Пракопчык, Мараў, Казека (60 хв., Селява), Міньяна, Васькоў, Казлоўскі, Яцкевіч, Платонаў.

Першы тайм нагадваў вуліцу з аднабаковым рухам, дзе большую частку часу Сцяпанаў заставаўся без працы, але тым не менш у адзіным галявым моманце датчан згуляў па-майстэрску. А вось жодзінцы растранжырылі вялікую колькасць момантаў. Так, свае добрыя шансы не выкарысталі Івашка, Канцавы, Лявіцкі, а Глеб да таго ж не здолеў перайграць галкіпера і з пенальці. У выніку на перапынак сапернікі пайшлі пры нулях на табло.

Другая палова аказалася менш багатай на моманты, але, як гэта не выглядае парадаксальна, больш багатай на галы. Адкрылі лік аўтазаводцы пасля таго, як, уварваўшыся ў чужую штрафную пляцоўку, Аляксандр Яцкевіч прастрэліў, а давёў справу да лагічнага завяршэння Арцём Васькоў. Сапернік, зразумела, не быў згодзен з такім паваротам падзей, але наша абарона і Павел Часноўскі памылак не дапусцілі, а на 90-й хвіліне Платонаў скарыстаўся перадачай Селявы і зрабіў лік канчатковым – 2:0.

А ў нядзелю 9 сакавіка тарпедаўцы памераліся сіламі з казахстанскім “Акжепетпесам” – 0:0. І зноў Ігар Крыушэнка выставіў розныя склады на кожны тайм.

1 тайм: Часноўскі, Бурко, Казанцаў, Чалядзінскі, Панкавец, Селява, Шчагрыковіч, Міньяна, Глеб, Канцавы, Івашка.

ІІ тайм: Сцяпанаў, Пракопчык, Каламыц, Мараў, Лявіцкі, Казека, Альсіна, Васькоў, Казлоўскі, Платонаў, Яцкевіч.

На гэты раз прыцэл у нашых галеадораў збіўся і яны ні разу не здолелі прымусіць галкіпера сапернікаў дастаць мяч з сеткі ўласнай брамкі. Найбольш блізкімі да поспеху былі Яцкевіч і Казлоўскі, але мяч пасля іх удараў трапляў у перакладзіну. Застаецца дадаць, што тарпедаўцы запланавалі яшчэ 3-4 спарынгі.

А тым часам стала вядома месца і час традыцыйнай прадсезоннай сустрэчы з балельшчыкамі. Яна адбудзецца 24 сакавіка (панядзелак) а 18 га- дзіне ў ДК БелАЗа. Заканчваецца і продаж сезонных абанементаў, на гэты дзень іх шчастлівымі ўладальнікамі сталі 85 чалавек.

Категория: Новости нашего города | Просмотров: 522 | Добавил: Krisstian_R | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: