09:33 Аўтазаводцы правялі першы трэніровачны збор (07.02.2014) | |
Ігар Крыушэнка выставіў на гэты матч два розныя склады на кожны з таймаў. І тайм: Сцяпанаў, Бурко, Сасноўскі, Чалядзінскі, Панкавец, Селява, Міньяна, Альсіна, Шчагрыковіч, Глеб, Івашка. ІІ тайм: Часноўскі, Пракопчык, Раманюк, Казанцаў, Платонаў, Казека, Лявіцкі, Васькоў, Яцкевіч, Казлоўскі (75-я хв., Кнацько-Штэрк), Трапашка. Больш вопытныя і майстравітыя гаспадары з першых хвілін прыступілі да планамерных атак на браму лідчан і неўзабаве адкрылі лік. Госці не па правілах спынілі ў сваёй штрафной украінца Івашку, і ён сам упэўнена рэалізаваў пенальці. Дарэчы, Руслан ужо стаў паўнацэнным тарпедаўцам, паставіўшы подпіс пад кантрактам з нашым клубам. Другога гола доўга чакаць не прыйшлося. Глеб апынуўся ў патрэбным месцы ў патрэбны час і пераправіў мяч у сетку пасля таго, як галкіпер адбіў яго перад сабой. А потым наступіла чарга іспанскага дуэта. Нашы легіянеры з Пірэнейскага паўвострава разыгралі шыкоўную камбінацыю, і Альсіна з перадачы Міньяны зрабіў лік буйным. Трэба адзначыць, што ўвесь гэты час наш брамнік Сцяпанаў сумаваў і, мабыць, таму дапусціў памылку, далёка выйшаўшы за межы штрафной пляцоўкі. Шматвопытны Кавалёнак пакараў жодзінскага галкіпера. Праўда, у хуткім часе Глеб аднавіў розніцу ў ліку, зноў зра-біўшы яго буйным. Ну а на пачатку другой паловы Васькоў, які скарыстаўся перадачай Казекі, забіў пяты мяч, і, мабыць, гэта згуляла з гаспадарамі злую шутку. Яны залішне супакоіліся і прапусцілі два мячы, такім чынам, крыху змазалі канцоўку гульні. У суботу аўтазаводцы накіраваліся ў турэцкую Анталію, дзе і правядуць другі паўнацэнны збор. Што датычыцца кадравых навін, то перад адлётам у Турцыю наша каманда папоўнілася яшчэ адным гульцом. Кантракт з “Тарпеда-БелАЗ” заключыў 30-гадовы нападаючы, чатырох-кратны чэмпіён Беларусі Арцём Канцавы, цудоўна вядомы па выступленнях за барысаўскі БАТЭ і мінскі МТЗ-РІПА, а таксама маскоўскі “Спартак”. Да таго ж вырашылі звязаць свой лёс з нашым клубам на гэты сезон і ўсе астатнія футбалісты, якія адправіліся на турэцкі збор. Такім чынам, пад кіраўніцтвам Ігара Крыушэнкі, таксама пралангіраваўшага кантракт з “Тарпеда-БелАЗ”, там будуць працаваць 24 гульца. Гэта галкіперы Хамутоўскі, Часноўскі і Сцяпанаў, абаронцы Бурко, Казанцаў, Мельнік, Панкавец, Пракопчык, Сасноўскі, Чалядзінскі, паўабаронцы Васькоў, Казлоўскі, Казека, Лявіцкі, Мараў, Міньяна, Альсіна, Селява і Шчагрыковіч, нападаючыя Глеб, Івашка, Канцавы, Платонаў, Яцкевіч. І некалькі ўдакладненняў. Нападаючы Трапашка, якога праглядваў трэнерскі штаб, застаўся ў Беларусі, але існуе верагоднасць, што да яго кандыдатуры аўтазаводцы яшчэ вернуцца. А прозвішчы Пракопчыка, Казлоўскага і Марава добра знаёмы тым, хто сочыць за нашым дублям. Дарэчы, дубліруючы склад тарпедаўцаў таксама прыступіў да трэніровак, за міжсезонне ён памаладзеў. Так, у першым сваім спарынгу з БАТЭ – 1:2 (Пекарскі) прымалі ўдзел тры жодзінскіх футбаліста 1998 года нараджэння. Ну а аснова ўжо прыступіла да двухразовых трэніровак у Турцыі, запланаваны і чатыры спарынгі. першы з якіх адбыўся 4 лютага з украінскім “Ільічоўцам”. | |
|
Всего комментариев: 0 | |