Главная » Файлы » Словом город славим |
14.04.2014, 12:41 | |
Край майго дзяцінства
У Беларусі на Міншчыне, Над ціхаплыннай Плісой, Горад, вядомы між іншымі, Волатаў слаўнай сям’ёй. С. Ждановіч
Шырокія вуліцы, цяністыя алеі, зялёныя газоны, квяцістыя клумбы – гэта наш горад. БелАЗ, “Світанак,” КЗЦШ, навукова-даследчы інстытут земляробства… Гэта ўсё гонар і магутнасць нашага горада. Горада, дзе ўсё мне знаёма, дзе мы працуем, набываем веды, радуемся і сумуем…
У нашага невялічкага горада багатая і цікавая гісторыя. Я лічу, што кожны з жыхароў Жодзіна павінен ведаць пра мінулае сваёй малой радзімы.
Наш горад сёння ведаюць многія і, напэўна, зайздросцяць нам. А падстава для гэтага – магутны і знакаміты ва ўсім свеце БелАЗ. Людзі, якія працуюць на заводзе, ствараюць сапраўдныя машыны-волаты. Гэтыя шматтонныя самазвалы працуюць у Расіі, Казахстане, Чэхіі, Кітаі, Індыі і іншых краінах.
Знакамітым робяць наш горад не толькі аўтамабілі, але і фабрыка “Світанак”, на якой шыюць моднае баваўнянае адзенне для людзей рознага ўзросту.
Любяць у нашым горадзе не толькі працаваць, але і адпачываць. Штогод у Жодзіне адзначаецца вялікая колькасць свят. У такія дні жыхары выходзяць на плошчы, у парк, разам забаўляюцца, жартуюць, слухаюць выступленні разнастайных мастацкіх калектываў, самі спяваюць і танцуюць. Разам з усімі забаўляюся і я. Але больш за ўсё я люблю, калі ў горадзе праходзяць кірмашы. Вось гэта сапраўднае свята! Усе прадпрыемствы і арганізацыі выстаўляюць сваю найлепшую прадукцыю, паўсюль гучыць музыка. Наша гімназія таксама выстаўляе мастацкія вырабы з саломкі, цеста, роспіс па шоўку, нашы вучні спяваюць і танцуюць для жыхароў і гасцей горада.
Прыгледзьцеся ўважліва да нашага горада, прайдзіцеся па яго вуліцах! Я ўпэўнена, што ён закране вас. Магчыма не так, як мяне, але ўсё роўна не пакіне Вас абыякавым. Я лічу, што мне пашчасціла нарадзіцца ў горадзе Жодзіна.
| |
Просмотров: 531 | Загрузок: 0 | |
Всего комментариев: 0 | |