Главная » Файлы » Словом город славим

БелАЗ у гiсторыi нашай сям’i
14.04.2014, 12:38

БелАЗ у гiсторыi нашай сямi

 

 

    БелАЗ ужо даўно стаў брэндам горада Жодзiна. Нават Дзень горада мы адзначаем ў Дзень машынабудаўнiка. Справа ў тым,што на прадпрыемстве працуе больш за адзінаццаць тысяч чалавек,а жыве ўгорадзе менш за 60 тысяч.Для многiх жодзiнскiх сем’яў БелАЗ не проста абрэвiятура,а яшчэ i частка жыцця.

 

  З прадпрыемствам звязана i гiсторыя нашай сям’i. Больш за трыццаць гадоў свайго жыцця прысвяцiў заводу мой дзядуля Шамякiн Мiкалай Анатольевiч.З 1979 года ён працуе фрэзiроўшчыкам у iнструментальным цэху. Праца за станком нялёгкая,але ён адносiўся да работы вельмi адказна: iмкнуўся палепшыць працэс вытворчасцi многiх iнструментаў,адным з першых асвоiў фрэзерны станок з праграмным кiраваннем,падрыхтаваў шмат маладых кадраў.За добрую працу мой дзядуля быў неаднаразова ўзнагароджаны. З 1989 года ён з’яўляецца выдатнiкам якасцi, яго iмя занесена ў Кнiгу гонару Беларускага аўтамабiльнага завода.

   

    Кожны год з канвеераў жодзiнскага прадпрыемства сыходзiць больш за дзве тысячы машын.Я лiчу,што ў самiм самазвале ёсць частка душы майго дзядулi.

 

Категория: Словом город славим | Добавил: Krisstian_R
Просмотров: 454 | Загрузок: 0 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: